2005
PER ASPERA AD ASTRA. Арцём: 14 студзеня Зьміцера забралі ў войска. Фактычна ВАР'ЯТ скончыўся. На фоне ўсіх гэтых падзей зьнікла ўсялякае жаданьне займацца музыкай. Да таго ж ціснула да долу рэчаіснасьць: шмат часу адбірала навучаньне, не хапала грошай на жыцьцё.. Каб не маральная падтрымка Страказы – ня ведаю, што б было са мной сёньня, і ці быў бы гэта ўвогуле я. Бліжэй да канца восені, перамогшы паўгадовую дэпрэсію, ў мяне зноў пачалі пісацца нейкія музычныя фрагмэнты. Да таго ж, зьявілася мажлівасьць запісу і зьвядзеньня кампазыцый у хатніх умовах праз кампутар. Праз гэтыя акалічнасьці ўжо ў пачатку сьнежня я меў дэма-матэрыял з 5 трэкаў. Дадаўшы да яго 3 кампазыцыі 2003-04 гадоў, запісаныя яшчэ са Зьміцерам і Эдзікам і не ўвайшоўшыя ў першы альбом, атрымаў больш-менш завершаны прадукт, які і стаў другім альбомам ВАР'ЯТа. Ён атрымаў назву “Чаканьне пцірадакціляў”, што выражала мае адносіны да астатніх удзельнікаў гурта. |
на галоўную |
на "Гісторыю хваробы" |