2006

ЭФЭКТ ФЭНІКСА.

Арцём:
З самага пачатку года ў мяне засела ўпартая ўпэўненасьць, што ўсё адно мусіць быць так, як хочацца нам. Калі жывем адзін раз – то жыць трэба напоўніцу. Зразумела, ў першую чаргу гэта тычылася ВАР’ЯТа. І чым бліжэй быў Зьміцераў дэмбель, тым мацней была гэта ўпэўненасьць.

Цягам вясны Арцём знайшоў прымальных вакалістку і бубнача. Вакалісткай стала Насьця Амбразевіч, бубначом – Вячка Прусакоў. Абодва вучыліся на адным факультэце з Арцёмам, што значна спрашчала камунікацыю. Ужо ў траўні яны мелі кропку і рэгулярныя рэпэтыцыі. А ў ліпені парог кропкі пераступіў старшы сяржант Зьміцер. Потым некалькі разоў зьмяняліся вакалісткі.
У верасьні было запісана некалькі новых песень з Аленай Скуратовіч на вакале. Але хутка на яе месца ізноў вяртаецца Насьця Амбразевіч, з якой ВАР’ЯТы выступаюць у кастрычніку ў ВДУ і зноўку разьвітваюцца. Так прайшоў гэты год.


на галоўную
на "Гісторыю хваробы"


 
Hosted by uCoz