РОКЕРЫ І БАРДЫ НА АДНОЙ СЦЭНЕ

(газэта "Віцьбічы", сьнежань 2007)

Вось ужо другі год студэнтам ВДУ ім. П.М.Машэрава прадастаўляецца магчымасьць прадэманстраваць музычны талент на фэстывалі выканаўцаў бардаўскай і рок-песьні. Пасягнулі на хвіліны славы і увагу гледачоў Аляксей Бізуноў, Ніна Дарошчанка, Артур Баранок, Яўген Ганчароў, Андрэй Парцянка, Вікторыя Зайцава, Аляксей Цэдзенаў, Ян Гродзенскі, калектывы «Пятая гора», Belive for me, «Вар’ят», Lingren і «Аргэнтум».
Старшыня прафкама унівэрсытэта Аляксей Трубін, які ўзначальваў журы, ўручыў прызы прафсаюзнага камітэта — сэртыфікаты на 100 тысяч рублёў на набыцьцё тавараў у музычнай краме «МэдыаЦэнтр» — Ніне Дарошчанка з пэдагагічнага факультэта, пераможцы ў намінацыі «бардаўская песьня», і гурту «Пятая гора» з юрыдычнага, пасьпяхова выступіўшай у намінацыі «рок-песьня».
Руслан КАРНЕКАЎ.

Вярнуцца ў "Рэцэпты і рэкамендацыі"

Hosted by uCoz